Лекары распавялі пра стан здароўя шпіталізаванага з пнеўманіяй папы Францішка
3- 22.02.2025, 19:49
- 2,078

Пантыфік прабудзе ў бальніцы яшчэ як мінімум тыдзень.
На прэс-канферэнцыі ў рымскай бальніцы Джэмелі сябры каманды медыкаў, якія займаюцца лячэннем папы Рымскага Францыска расказалі, што ён прабудзе ў бальніцы яшчэ як мінімум тыдзень.
Аб гэтым паведамляе nv.ua са спасылкай на Vatican News.
Са слоў медыкаў, папа Францішак «не пад пагрозай смерці», але ён таксама не цалкам «па-за небяспекай».
Лекары таксама расказалі, што папа не падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, хоць усё яшчэ мае праблемы з дыханнем і таму можа рухацца толькі абмежавана.
У той жа час, лекар расказаў, што пантыфік сядзіць у крэсле проста, працуе і, як заўсёды, жартуе.
Адказваючы на пытанне журналіста, чаго яны больш за ўсё баяцца, лекаы адзначылі, што існуе рызыка таго, што мікробы з дыхальных шляхоў Папы могуць патрапіць у яго кроў і выклікаць сэпсіс.
Пры гэтым адзін з лекараў выказаў упэўненасць, што пантыфік у нейкі момант пакіне бальніцу і вернецца ў сваю рэзідэнцыю, хаця яго хранічныя рэспіраторныя праблемы застануцца.