У Менску ў Драздах паўторна збываюць дом
5- 22.02.2025, 21:35
- 4,338

Яго плошча - 871 "квадрат".
У Менску ў Драздах на продаж паўторна выставілі шыкоўны дом. Раней у 2023 годзе яго прапаноўвалі набыць за 2,75 млн даляраў. Але цяпер уладальнікі нерухомасці «сціпла» - не паказалі яго кошт, а апісанне дома ў размешчанай абвестцы вельмі лаканічнае, піша «Зеркала».
Дом знаходзіцца ў завулку Агатавым. Гэта тыя самыя Дразды-1 (не Веснінка), якія забудоўваліся ў сярэдзіне 2000-х. Як паведамляецца ў аб'яве, агульная плошча гэтага катэджа - 871 «квадрат», жылая - амаль 600 метраў. Сцены выкананы з газасілікатных блокаў. Участак - 15 сотак.
«Катэдж, мікрараён Радужны (Дразды). Уласнік. Газасілікатныя блокі 50 см, уцеплены 10 см. 12 пакояў (6 спальных), 4 санвузлы, басейн, саўна, більярд, настольны тэніс. Тры паверхі і склеп», - указана ў аб'яве. Яе аўтар удакладніў, што ўсе астатнія падрабязнасці гатовы абмеркаваць па тэлефоне. Актуальны кошт дома не пазначаны ў абвестцы. Фатаграфій, як выглядае нерухомасць знутры, таксама няшмат.

Як паведамлялася ў 2023 годзе, на першым паверсе — пярэдні пакой з гардэробнай, кухня, гасцёўня з камінам на дровах, кабінет з убудаваным сейфам, санвузел і тэраса з выглядам на сад і выхадам у двор.

Другі паверх дзяліўся на два крылы - гаспадарскі і гасцявы. Тут былі спальня з эркернай зонай, вялікі гардэробны пакой плошчай больш за дзесяць метраў, ванны пакой з акном, джакузі, санвузел, кабінет з выхадам на балкон і тры гасцявыя пакоі.