«Самы час закруціць гайкі ў дачыненні да Расеі»
15- 23.02.2025, 14:45
- 15,992

Брытанія заўтра ўводзіць самы вялікі пакет санкцыяў супраць РФ.
Вялікая Брытанія абвесціць пра пакет санкцый супраць Расеі. Захады накіраваныя на ўзмацненне падтрымкі Кіева ў барацьбе з расейскай агрэсіяй.
Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.
Міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі Дэвід Лэмі паведаміў, што ў панядзелак 24 лютага будзе абвешчаны самы вялікі пакет санкцый супраць Расеі з пачатку расейска-ўкраінскай вайны.
Лемі адзначыў, што наступіў «крытычны момант» для Украіны, Вялікай Брытаніі і ўсёй Еўропы, заклікаўшы ўзмацніць падтрымку Украіны і прадаўжаць працаваць з амерыканскімі і еўрапейскімі партнёрамі для дасягнення справядлівага міру. Ён падкрэсліў, што «без Украіны нічога не можа быць ва Украіне».
«Цяпер самы час закруціць гайкі ў дачыненні да Расеі», – гаворыцца ў заяве Лэмі.
Акрамя таго, Вялікая Брытанія ўжо ўвяла санкцыі супраць 1900 асобаў і арганізацый, звязаных з расейскім урадам, з моманту ўварвання Масквы ва Украіну ў 2022 годзе.
Лемі таксама пацвердзіў пастанову вылучаць Кіеву 3 млрд фунтаў стэрлінгаў штогод, а таксама выказаў гатоўнасць накіраваць брытанскія войскі ў складзе міратворчых сілаў, калі гэта будзе неабходна.
Гэтыя санкцыі былі анансаваныя на фоне змены пазіцыі ЗША, дзе прэзідэнт Дональд Трамп у апошнія тыдні адхіляў Украіну ад перамоваў з Масквой, што ўзмацняе намер Вялікай Брытаніі прадаўжаць падтрымку Украіне ў гэты крытычны перыяд.