23 лютага 2025, Нядзеля, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская кандытарская здзівіла беларусаў незвычайнымі дэсертамі

4
Менская кандытарская здзівіла беларусаў незвычайнымі дэсертамі

Выглядаюць вельмі рэалістычна.

Менская кандытарская Mousse выпускае незвычайныя торцікі. Мяркуючы з усяго, хітом сезону стала бацвінне ў талерцы і яечня на патэльні, якія выглядаюць, трэба прызнацца, вельмі рэалістычна. І гэта вы яшчэ мужчынскіх трусоў са слановым носам не бачылі, піша CityDog.io.

Artbakery Mousse на Бялінскага, вядомая сваім эстэцкім інтэр'ерам, робіць незвычайныя тарты, якія, мяркуючы з усяго, карыстаюцца ў менчукоў папулярнасцю.

Напрыклад, бацвінне з цыбулькай і сальцам (на фота вышэй) каштуе 75 рублёў.

Як і гэтая патэльня з яечняй – яна таксама каштуе 75 рублёў.

І на закуску – мужчынскія трусы з носам слана, яны каштуюць 18 рублёў. Так, і ўсе часткі ў торціках ядомыя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках