Конга прапануе ЗША і Еўразвязу доступ да сваіх нетраў
10- 23.02.2025, 18:33
- 6,902

Краіна валодае найбагацейшымі запасамі карысных выкапняў.
Прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Фелікс Чысекедзі прапанаваў ЗША і Еўразвязу доступ да шырокіх мінеральных рэсурсаў сваёй краіны ў надзеі, што Захад пры ўкладанні ўгоду націсне на Руанду, якая падтрымлівае паўстанцкую групоўку "Рух 23 сакавіка" (M23) і дапаможа гарантавацт больш бяспекі і стабільнасці ў ДРК. Аб гэтым напісала ў суботу, 22 лютага, газета The New York Times.
Дэмакратычная Рэспубліка Конга мае найбагацейшыя запасы карысных выкапняў, уключаючы металы і мінералы, такія як золата, волава і калумбіт, неабходныя для вытворчасці мабільных тэлефонаў і акумулятараў для электрамабіляў. Гэтыя прыродныя рэсурсы сталі прычынай карупцыі і вайны - розныя ўзброеныя групы, мясцовыя паўстанцы і замежныя гульцы дзесяцігоддзямі змагаюцца за кантроль над тэрыторыяй краіны. ДРК знаходзіцца ў стане ўзброенага канфлікту ўжо больш за 30 гадоў, з часоў генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе.
У канцы студзеня групоўка M23, якая прадстаўляе інтарэсы этнічнай меншасці тутсі, пры падтрымцы вайскоўцаў з суседняй Руанды ўстанавіла кантроль над Гомай, найбуйнейшым горадам на ўсходзе ДРК. Пад кантролем гэтай групоўкі знаходзіцца і горад Букава - адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўднёвае Ківу на ўсходзе ДРК.