Белстат: беларусы старэйшыя за расейцаў на паўгода
3- 23.02.2025, 19:34
- 1,658

Абнародаваны параўнальныя звесткі аб сярэднім узросце насельніцтва.
Белстат абнародаваў параўнальныя звесткі аб сярэднім узросце насельніцтва Беларусі і Расеі. У выніку сталася, што наша краіна старэе хутчэй за свайго ўсходняга суседа.
Са звестак статыстыкі на пачатак 2024 года, сярэдні ўзрост насельніцтва Беларусі - 41,5 года. У Расеі гэты паказчык складае 41 год.
Для параўнання: у канцы 2005 года сярэдні ўзрост беларусаў складаў 38,8 года, расейцаў - 38,4.
Беларускія мужчыны і жанчыны таксама састарэлі хутчэй, чым у Расеі, але ў абедзвюх краінах сярэдні ўзрост жанчын вышэйшы, чым у мужчын.
Так, у пачатку 2024 года сярэдні ўзрост мужчын у Беларусі складаў 38,7 года, у Расеі - 38,3.
У гэты ж час сярэдні ўзрост беларускіх жанчын знаходзіцца на адзнацы 43,9 года, у Расеі - 43,3.