24 лютага 2025, панядзелак, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выбарах у бундэстаг у лідарах блок ХДУ/ХСУ

22
На выбарах у бундэстаг у лідарах блок ХДУ/ХСУ

Апублікаваны звесткі экзітполаў.

На датэрміновых выбарах у бундэстаг у лідарах кансерватыўны блок у складзе Хрысціянска-дэмакратычнай уніі (ХДУ) і Хрысціянска-сацыяльнай уніі (ХСУ). Аб гэтым сведчаць апублікаваныя ў нядзелю, 23 лютага, вынікі экзітполаў, заснаваныя на апытанні выбарцаў на выхадзе з выбарчых участкаў, піша DW.

У блока ХДУ/ХСУ- 29% галасоў выбарцаў. Ультраправая "Альтэрнатыва для Нямеччыны" (АдН) – на другім месцы з 19,5%. У левацэнтрысцкай Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (СДПН) - 16%.

Леваліберальныя "унія-90"/"зялёныя" набіраюць 13,5%.

Левая партыя атрымлівае 8,5%, ліберальная Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) – 4,9%, левапапулісцкая Звяз Сары Вагенкнехт (ССВ) – 4,7%.

У штаб-кватэры Лёвай партыі святкуюць магчымы праход у бундэстаг. У Свабодных выбарцаў, Volt, Марксісцка-ленінскай партыі Нямеччыны, "Звязу за Нямеччыну" (Bündnis Deutschland) - 3,9%, яны не пераадольваюць пяціадсоткавы бар'ер.

Выбарчыя ўчасткі ў ФРГ закрыліся

Выбарчыя ўчасткі для галасавання на датэрміновых выбарах у бундэстаг працавалі з 08.00 да 18.00 паводле мясцовага часу (10.00-20.00 паводле Менскага).

У Нямеччыне - каля 59,2 млн выбарцў. З іх 24,9 млн (42%) – старэйшыя за 60 гадоў. Блізу 2,3 млн выбарцаў (3,9%) – моладзь 1 гадоў, якія ўпершыню атрымалі права голасу на федэральных выбарах.

Для галасавання за мяжой зарэгістраваліся яшчэ каля 200 000 грамадзян ФРГ. Іх агульная колькасць ацэньваецца прыкладна на 3-4 млн. Прычына нізкага прыходу сярод іх - бюракратычныя цяжкасці і неабходнасць высылаць бюлетэнь на радзіму поштай.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках