Байцы «Азова» здзейснілі ўнікальную аперацыю ў зоне актыўных баявых дзеянняў
2- 23.02.2025, 21:04
- 2,484

Параненаму байцу даставілі дапамогу ў акоп з дапамогай дрона.
Украінскі ваяр з пазыўным «Чырвоны» атрымаў цяжкае аскепкавае раненне ў шыю, якое выклікала значную страту крыві. Як паведамілі ў АСГВ «Хорціца», эвакуацыя была немагчымай з-за актыўных баявых дзеянняў, таму была прынятая пастанова даставіць кроў для пералівання ў акоп з дапамогай дрона.
«Байцы «Азова» паспяхова ажыццявілі пераліванне крыві параненаму таварышу. Ваяра эвакуавалі з поля бою, дзе медыкі стабілізавалі ягоны стан. Цяпер лекары змагаюцца за жыццё «Чырвонага»», - адзначылі вайскоўцы.