Выбары ў Нямеччыне: апублікаваныя неафіцыйныя вынікі
19- 23.02.2025, 21:18
- 14,202

Блоку ХДУ/ХСУ трэба будзе сфармаваць кааліцыю.
На датэрміновых выбарах у бундэстаг кансерватыўны блок у складзе Хрысціянска-дэмакратычнай уніі (ХДУ) і Хрысціянска-сацыяльнай уніі (ХСУ) набірае 29% галасоў выбарцаў. Такія неафіцыйныя папярэднія вынікі, абнародаваныя ў нядзелю, 23 лютага, піша DW.
Ультраправая "Альтэрнатыва для Нямеччыны" (АдГ) – на другім месцы з 19,6%. У левацэнтрысцкай Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччы (СДПН) - 16%.
Леваліберальныя "Унія-90"/"зялёныя" набіраюць 13,3%.
Левая партыя атрымлівае 8,6%, ліберальная Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) – 4,9%, левапапулісцкая Звяз Сары Вагенкнехт (ЗСВ) – 4,7%.
Вынікі паказваюць, што блоку ХДУ/ХСУ трэба будзе сфармаваць кааліцыю. Колькі менавіта партнёраў будзе ў кансерватараў, залежыць ад таго, якая колькасць партый пройдзе ў бундэстаг. Гэта стане вядома пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў выбараў.
Вынік СДПН стаў самым слабым за гісторыю выбараў у бундэстаг. Пры гэтым АдН за чатыры гады ў два разы палепшыла свае паказчыкі. Поспех левай партыі стаў нечаканым - у 2021 годзе яна прайшла ў бундэстаг з цяжкасцю.
Датэрміновыя выбары ў Нямеччыне
Усяго ў датэрміновых выбарах у Нямеччыне ўдзельнічаюць 29 палітычных партый. Ва ўсіх 16 федэральных землях выступяць 10 з іх: Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны, "Звяз-90"/"зялёныя", Свабодная дэмакратычная партыя, "Альтэрнатыва для Нямеччыны", Левая партыя, Звяз Сары Вагенкнехт, Свабодныя выбарцы, Volt, Марксісцка-ленінская Хрысціянска-дэмакратычная унія ўдзельнічае ў выбарах у 15 землях, акрамя Баварыі. Там выступае сястрынскі яму Хрысціянска-сацыяльная унія.
Паводле сацыёлагаў, блізу 20% выбарцаў да апошняга не маглі вызначыцца, за каго галасаваць і ці ісці ўвогуле на выбары.