На берасцейскім рынку загарэліся гандлёвыя павільёны
2- 23.02.2025, 21:46
- 2,068

Прычына пажару высвятляецца.
На тэрыторыі рынку Юбілейны ў Берасці загарэліся гандлёвыя павільёны. Пра гэта расказала прэс-служба МНС Беларусі.
Інфармацыя аб надзвычайным здарэнні паступіла ратавальнікам сёння ў другой палове дня.
«На месцы высветлілася, што гарэлі пяць гандлёвых павільёнаў, якія выкарыстоўваюцца для продажу нехарчовых тавараў. Работнікі МНС ліквідавалі ўзгаранне. Пацярпелых няма», - піша МНС Беларусі.
Прычына пажару высвятляецца.
