Тры расейскія БПЛА-імітатары заляцелі ў Беларусь
1- 24.02.2025, 9:35
- 2,706

Пра гэта паведаміў Генштаб УСУ.
Тры расейскія беспілотнікі-імітатары ўночы 23 лютага паляцелі ў бок Беларусі, паведаміў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.
Усяго РФ запусціла 267 ударных дронаў тыпу "Шахед" і БПЛА-імітатараў. 119 фальшывых дронаў "лакацыйна страчана", адзначаецца ў рэлізе.
Апошні раз аб залёце расейскіх БПЛА ў беларускую паветраную прастору паведамлялася 13 лютага.