Беларускую манету прадаюць з аўкцыёну за 15 тысяч рублёў
2- 24.02.2025, 15:42
- 3,676

Што ў ёй асаблівага?
На аўкцыёне ay.by з'явіўся ўнікальны лот — 20 рублёвая манета, выпушчаная ў 2012 годзе. Манета калекцыйная - з серыі "Спорт". Завецца яна "Мінск-Арэна", піша Blizko.
Яе адчаканілі ў Варшаве - на мясцовым манетным двары, а яе эмітэнтам выступіў Нацыянальны банк Беларусі.
Складаецца манета са срэбра, важыць 33,63 грама і мае дыяметр 39 міліметраў.
Асаблівасць яе ў тым, што ў 2020-м годзе яна мела "цюнінг" - яе пакрылі рэдкім металам, які называецца тантал.
Пры стандартных умовах тантал - гэта бліскучы пераходны металсерабрыста-белага колеру (са слабым свінцовым (сіняватым) адценнем з прычыны ўтварэння шчыльнай аксіднай плёнкі). І гэта першая беларуская манета, якая мае такі "цюнінг". Яе тыраж усяго 99 штук.
Лот на таргі выставіла ТАА "Белнумізматыка". Стартавая цана – 15 000 беларускіх рублёў. Аўкцыён закончыцца 21 сакавіка.
