СМІ: УСУ пад Курскам ужылі нешта новае
5- 24.02.2025, 16:31
- 17,564

У Z-каналах пачалася паніка.
Ва УСУ, імаверна, з'явілася новае ўзбраенне, непаражальнае для расейскіх сродкаў супрацьпаветранай абароны (СПА). Акупанты ў трывозе пасля паспяховага трайнога ўдару УСУ ў Курскай вобласці.
Аб гэтым піша расейскі Z-рэсурс «Северный канал», звязаны з расейскім войскам, паведамляе Dialog.UA.
Паводле інфармацыі канала, удар быў нанесены ўвечары ў суботу, 22 лютага, па пазіцыі УС РФ ля вёскі Кандратаўкі, што на Поўдні ад украінскага плацдарма ў Курскай вобласці.
Аб стратах расейцы замоўчваюць. Аднак яны ўдакладнілі, што сродак паражэнне не ўдаецца ідэнтыфікаваць. Больш за тое, ён быў непаражальным для расейскай сістэмы СПА.
«Былі 3 прылёты... Што гэта было, пакуль незразумела. Крыху напружвае, што сродкі СПА выявіліся неэфектыўнымі. Аб'екты фіксаваліся, але знішчыць не маглі. Раней туды нічога не прылятала… А тут раптоўна», - напісаў Z-канал.
