24 лютага 2025, панядзелак, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка: Страты асабовага складу падарвалі якасць расейскіх войск

1
Брытанская выведка: Страты асабовага складу падарвалі якасць расейскіх войск

Сухаземныя войскі РФ спадзяюцца на колькасць, а не на якасць.

Спробы Расеі стварыць сучасныя прафесійныя сілы, здольныя праводзіць складаныя аперацыі, былі зведзеныя на нішто істотнымі стратамі пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы брытанскай выведкі.

«Страты асабовага складу Расеі ў памеры, большым за 860 тысяч забітых і параненых, падарвалі якасць расейскіх сіл. Большасць асабовага складу, які зараз служыць у расейскіх узброеных сілах, прайшлі мінімальную падрыхтоўку, і расейскія камандзіры выкарыстоўваюць базавую тактыку для прасоўвання наперад, нягледзячы на звязаныя з гэтым высокія паказчыкі страт», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі брытанскай выведкі, Расея страціла сама меней 3750 асноўных баявых танкаў і 8400 бронемашын. Вялікія запасы танкаў і бронемашын, спадчына Савецкага Саюза, былі адзіным сродкам для Расеі папоўніць гэтыя вялікія страты.

«Нягледзячы на страты, якія панеслі яе сухаземныя войскі, расейскія войскі змаглі стала ціснуць на ўкраінскую абарону. Тэрытарыяльнае прасоўванне Расеі ва Украіне паскорылася ў 2024 годзе, хаця ў пачатку 2025 года запаволілася. Працяглыя атакі падмацоўваліся цярпімасцю расейскага кіраўніцтва да страт і колькаснай перавагай сухаземных войск Расеі ў параўнанні з Узброенымі сіламі Украіны», - адзначаюць у Мінабароны Вялікай Брытаніі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках