Памяняць правы і паставіць машыну на ўлік у Менску можна будзе на новым адрасе
- 24.02.2025, 20:39
- 3,992

З 25 лютага.
Філіял міжраённага рэгістрацыйна-экзаменацыйнага аддзела ДАІ ГУУС Менгарвыканкама адчыніцца 25 лютага, паведамляе telegram-канал сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.
Новы філіял падраздзялення будзе працаваць у гандлёвым цэнтры «Першы нацыянальны гандлёвы дом», размешчаным па адрасе праспект Незалежнасці, 134.
Там можна будзе паставіць транспартны сродак на ўлік або зняць яго ці ўнесці змяненні ў ягоныя рэгістрацыйныя звесткі, а таксама абмяняць пасведчанне кіроўцы.
Гэта будзе ўжо чацвёртая філія. Пакуль МРА ДАІ Менска ёсць на аўтарынках «Ждановічы» і «Малінаўка», а таксама ў вёсцы Вялікае Сціклева.