Расейскія ракеты раптам зніклі з паветранай прасторы Украіны
6- 25.02.2025, 8:22
- 18,302

Зрабіўшы вялікае кола, крылатыя ракеты ў Жытомірскую вобласць і былі «лакальна страчаныя».
Запушчаныя расейскія крылатыя ракеты, зрабіўшы вялікае кола над тэрыторыяй Украіны, згарнулі ў Жытомірскую вобласць і былі «лакальна страчаныя».
Пра гэта паведамілі маніторынгавыя каналы. Цяпер больш дэталёвай інфармацыі аб тым, што сталася з гэтымі ракетамі, пакуль што няма. Цяпер працягваецца давыведка, піша УНІАН.
Пад раніцу былі паведамленні, што ў раёне Чаркас і Смелы былі чуваць выбухі. Затым, ракеты, паводле інфармацыі ад Паветраных сіл УСУ і маніторынгавых каналаў, развярнуліся на поўнач і паляцелі ў бок Белай Царквы.
У паветранай прасторы Украіны застаюцца некалькі «шахедаў». Са звестак Паветраных сіл, яны знаходзяцца на Сумшчыне, Харкаўшчыне і Чарнігаўшчыне, Жытоміршчыне і ляцяць курсам на поўдзень.
Між тым, стала вядома, што Польшча паднімала ў паветра авіяцыю праз расейскі ракетны напад на Украіну, паведаміла Аператыўнае камандаванне краіны.
Ракетная атака РФ
У пачатку ночы варожыя стратэгічныя бамбавікі вылецелі на рубяжы для запуску ракет па Украіне. Пазней Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што чатыры самалёты Ту-95МС запусцілі крылатыя ракеты з раёна горада Энгельс.
У сувязі з гэтым ва Украіне абвясцілі паветраную трывогу, якая доўжыцца дагэтуль.