25 лютага 2025, aўторак, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы пакаралі калегу: прывязалі дротам да дрэва і пакінулі паміраць

15
Расейскія вайскоўцы пакаралі калегу: прывязалі дротам да дрэва і пакінулі паміраць

Так званае «пакаранне смерцю Бабай Ягой» паказалі на відэа.

У сеціве з'явілася відэа чарговага выпадку так званага «пакарання смерцю Бабай Ягой» - метаду, які ўсё часцей выкарыстоўваюць самі расейскія вайскоўцы для пакарання сваіх таварышаў са службы. Двое акупантаў прывязалі да дрэва свайго ж салдата, выкарыстоўваючы тоўсты металічны дрот, каб ён не меў шанцаў вызваліцца.

Вайскоўцы, якія здымалі гэта, здзекліва каментавалі сітуацыю і запалохвалі прывязанага салдата, папярэджваючы яго, што хутка прыляціць украінскі дрон, паведамляе Цензор.НЕТ.

«Івана Траццякова, які правініўся за адмову ісці на мясны штурм, з пазыўным «Малы» прывязалі дротам да дрэва. Вочы «Малога» часта глядзяць у неба, - ці не ляціць дрон, бо ён «жывец», ягоны жыццёвы шлях ужо прадвызначаны», - дадалі ў публікацыі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках