25 лютага 2025, aўторак, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубіё агучыў ключавое пытанне перамоў аб заканчэнні вайны ва Украіне

24
Рубіё агучыў ключавое пытанне перамоў аб заканчэнні вайны ва Украіне
Марка Рубіё

ЗША маюць намер яго задаць Маскве і Кіеву.

Тэмай будучых перамоў паміж Расеяй і Злучанымі Штатамі павінна стаць пытанне на што Масква гатовая пайсці для заканчэння вайны ва Украіне. У той жа час, аналагічнае пытанне неабходна задаць і афіцыйнаму Кіеву.

Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё, паведамляе Breitbart News.

Ён адзначыў, што на пасяджэнні Генасамблеі ЗША прагаласавалі супраць рэзалюцыі ААН, якая асуджала Расею за вайну ва Украіне, паколькі яна была «антаганістычнай» і супярэчыла намаганням, накіраваным на тое, каб пасадзіць абодва бакі за стол перамоў і спыніць вайну.

«Што да шырэйшай рэзалюцыі, мы думаем, што ААН павінна вярнуцца. Калі яна хоча быць карыснай у XXI стагоддзі, ААН павінна вярнуцца да сваёй статутнай місіі, якая палягае ў прадухіленні і спыненні войнаў і канфліктаў», - сказаў Рубіё.

У гэтым кантэксце ён падкрэсліў, што прэзідэнт Дональд Трамп «дакладна даў зразумець, што хоча скончыць вайну», бо «загінула занадта шмат людзей, і ён хоча пакласці гэтаму канец».

Пры гэтым кіраўнік амерыканскай дыпламатыі назваў неспрыяльным «нешта антаганістычнае ў ААН да кожнай стараны».

«Мы спрабавалі пасадзіць гэтых хлопцаў за стол перамоў. На жаль, Украіна не пагадзілася, і яны хацелі заставацца далей на сваёй пазіцыі. Тады мы звярнуліся ў Раду Бяспекі з нашым кампрамісам, які, на маю думку, з'яўляецца вельмі справядлівай фармулёўкай і пераважна гаворыць аб тым, што «вайна - гэта жудасная рэч». Я мяркую, што добра, што нам удалося зрабіць у Радзе Бяспекі, і расейцы не наклалі вета», - сказаў Рубіё.

Дзяржсакратар ЗША яшчэ раз назваў Трамп «прэзідэнтам міру» і не выключыў, што вайна ва Украіне можа скончыцца праз некалькі тыдняў.

Для гэтага, на думку Рубіё, «мы павінны пасадзіць за стол перамоў абодва бакі, пачынаючы з расейцаў». Паводле ягоных слоў, дэлегацыя ЗША сустракалася з дэлегатамі ад Расеі на мінулым тыдні і галоўным пытаннем гэтай сустрэчы было: «Вы зацікаўлены ў спыненні гэтага канфлікту ці не?».

«Многія людзі не ведаюць адказу на гэтае пытанне. Калі вы паразмаўляеце з некаторымі еўрапейцамі, яны скажуць вам, што Пуцін не зацікаўлены ў спыненні вайны. Яны сказалі, што будуць зацікаўлены, але пры пэўных умовах. Мы не абмяркоўвалі, што гэта за ўмовы. Таму наступны крок - сустрэцца з імі зноў у пэўны момант, з правільнай групай людзей, і пачаць акрэсліваць, што трэба зрабіць для таго, каб Расея спыніла вайну. Відавочна, мы павінны паставіць Украіне тое ж пытанне, таму што вы не можаце спыніць вайну, калі абодва бакі не згодныя на гэта», - заявіў кіраўнік амерыканскай дыпламатыі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках