25 лютага 2025, aўторак, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Масква асцерагаецца пастак ад Трампа

5
Bloomberg: Масква асцерагаецца пастак ад Трампа

У Крамлі не да канца разумеюць стратэгію Белага дома.

Першым сур'ёзным выпрабаваннем для новых дачыненняў паміж Злучанымі Штатамі Амерыкі і Расеяй можа стаць нежаданне крамлёўскага кіраўніка Пуціна пайсці на спыненне агню ва Украіне.

Як піша Bloomberg, Крэмль не дэманструе намераў саступаць або аслабляць баявыя дзеянні, тады як Вашынгтон ужо адмовіўся называць Расею агрэсарам, а таксама заявіў аб нерэалістычнасці ўступлення Украіны ў NАТО і вяртання акупаваных Расеяй тэрыторый.

Расейскія суразмоўцы паведамілі выданню, што ў Маскве асцярожна ставяцца да пацяплення ў стасунках паміж Трампам і Пуціным, паколькі не да канца разумеюць стратэгію Белага дома і асцерагаюцца пастак. А паведамленне Трампа, у якім той называе прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага дыктатарам, увогуле ашаламіла чыноўнікаў Крамля.

Супярэчнасці ў тым, што Трамп хоча забяспечыць спыненне агню да Вялікадня, а таксама падтрымлівае адпраўку еўрапейскіх міратворцаў ва Украіну, тады як Масква выступае супраць размяшчэння замежных войскаў, а таксама імкнецца абмежаваць украінскія Узброеныя сілы.

Старшая навуковая супрацоўніца Еўразійскага цэнтра Carnegie Russia Таццяна Станавая мяркуе, што цяпер перспектыва вялікай угоды малаверагодная:

«Ключавой мэтай Пуціна застаецца «прыязная Украіна», дзе гаворка ідзе не аб тэрытарыяльных размежаваннях або бяспецы лініі судакранання, а аб гарантыях таго, што Украіна агулам збочыць са шляху развіцця Захаду».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках