Расейскія марскія пяхотнікі надумалі не ехаць у Курскую вобласць і рыхтуюць «сюрпрыз» для камандавання
1- 25.02.2025, 12:19
- 12,938

Будзе бунт?
Вайскоўцы 810-й брыгады марской пяхоты РФ масава спрабуюць перавесціся ў іншыя падраздзяленні. Яны хочуць пазбегнуць адпраўкі ў Курскую вобласць, дзе расейскія войскі нясуць вялізныя страты.
Пра гэта паведамляе партызанскі рух "АТЭШ".
“Чуткі пра тое, што шанцаў вярнуцца адтуль жывымі практычна няма, толькі ўзмацняюць паніку сярод асабовага складу”, - адзначылі ў “АТЭШ”.
Са звестак руху, некаторыя з гэтых вайскоўцаў ужо ўступілі ў “АТЭШ” і перадаюць каштоўную інфармацыю. Што да камандавання часткі, пра яго вайскоўцы адклікаюцца вельмі непахвальна. Бо камандаванне абыякава ставіцца да падначаленых, прымушае да штурмаў і сее страх перад сабатажам сярод сваіх жа салдат.
“Дэталі раскрываць не будзем, але значная частка байцоў 810-й АБрМП ужо рыхтуе “сюрпрызы”для камандавання, якія яны маюць намер паднесці найбліжэйшым часам. Мы чакаем навін ад нашых сяброў і настойліва раім іншым трымацца далей ад сваіх камандзіраў - хутка ім будзе не да вас”, - сказана ў паведамленні.