25 лютага 2025, aўторак, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўропе абрынуліся продажы электрамабіляў Tesla

8
У Еўропе абрынуліся продажы электрамабіляў Tesla
ілюстрацыйнае фота

Праз палітычную кар'еру Маска.

Еўрапейскія пакупнікі пачалі рэагаваць на змену кіраўніцтва ў ЗША - продажы Tesla Inc у мінулым месяцы ўпалі на 45% па ўсёй Еўропе. Пры гэтым канкурэнты-аўтамабілебудаўнікі назіралі ўсплёск попыту на электрамабілі, піша Bloomberg.

Кампанія Ілана Маска прадала толькі 9945 аўтамабіляў у ЕЗ, Брытаніі, Нарвегіі, Швэйцарыі і іншых краінах рэгіёну, тады як год таму - 18 161 адзінку.

Пры гэтым продажы электрамабіляў выраслі на 37% агулам у галіне, прычым аўтавытворцы атрымалі значныя прыбыткі ў Нямеччыне і Брытаніі.

Адзначаецца, што адной з прычын стаў пераход на новыя вытворчыя лініі для Model Y папулярнай мадэлі Tesla. Хоць выданне адзначае, што ёсць і іншая праблема - палітычная кар'ера Ілана Маска становіцца праблемай для продажаў. Яго асабісты імідж у Еўропе пагаршаецца, што адбіваецца на бізнэсе.

Так, у Нямеччыне зарэгістравана толькі 1277 новых аўто Tesla - самы дрэнны паказчык з ліпеня 2021 года. У Францыі падзенне склала 63%, што з'яўляецца антырэкордам са жніўня 2022 года. А ў Брытаніі ўпершыню Tesla саступіла кітайскаму брэнду BYD.

Самымі папулярнымі маркамі ў Еўропе ў студзені сталі Volkswagen (112844 аўта), Toyota (72804), Skoda (59465), BMW (59765) і Peugeot (55390).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках