25 лютага 2025, aўторак, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За тры гады вайны беларускі рубель абясцэніўся ў 2,3 разы больш за расейскі

3
За тры гады вайны беларускі рубель абясцэніўся ў 2,3 разы больш за расейскі

Даляр вырас на 22%.

За тры гады поўнамаштабнай расейскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны і суўдзелу ў гэтым Беларусі афіцыйны курс даляра да беларускага рубля вырас на 22% (з 2,6419 да 3,2239), да расейскага — на 9,6% (з 80,4194 да 88,1676), сведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз каціровак, якія выстаўляюцца цэнтральнымі банкамі даследаваных краін.

Такім чынам, беларускі рубель абясцэніўся да даляра ў 2,3 разы больш за расейскі.

За першы год вайны даляр да беларускага рубля вырас на 5,9%, да расейскага - знізіўся на 7,1%; другога - вырас на 16% да беларускага і на 24,2% да расейскага, трэцяга - знізіўся на 0,7% да беларускага і на 4,9% да расейскага.

Ва Украіне даляр падаражэў за тры гады вайны на 42,6% (з 29,2549 да 41,7316 грыўні): за першы - на 25%, за другі - на 5,2%, за трэці - на 8,4%. З 24 лютага да 20 ліпеня 2022 года афіцыйны курс даляра быў зафіксаваны на адзнацы 29,2549 грыўні, з 21 ліпеня 2022 года да 2 кастрычніка 2023 года - 36, 5686 (25%). 3 кастрычніка 2023 г. фіксаваны курс быў скасаваны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках