У Беларусі хочуць зносіць хрушчоўкі
29- 25.02.2025, 19:41
- 17,560

Таксама лукашысты плануюць перасяляць людзей з гарадоў у вёскі.
Жыллёвая палітыка Беларусі да 2030 года прадугледжвае перасяленне гараджан у вёскі і знос хрушчовак. Пра гэта БелТА распавяла сябра сталай камісіі ў жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве «палаты прадстаўнікоў» Анжаліна Сырамятнікава.
Цяпер Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва распрацоўвае канцэпцыю дзяржаўнай жыллёвай палітыкі ў Беларусі да 2030 года.
Са слоў Сырамятнікавай, у гэтай канцэпцыі будуць тры асноўныя кірункі: дэурбанізацыя, рэнавацыя і павелічэнне аб'ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля.
У буйных гарадах жадаюць будаваць менш кватэр. Цяпер прыярытэт будзе на гарады-спадарожнікі і вёскі. Гэта, на думку чыноўнікаў, дапаможа вярнуць кадры ў сельскую мясцовасць.
Тыя дамы, якія няма сэнсу рамантаваць, хочуць зносіць. Размова тут ідзе аб хрушчоўках. Рэнавацыю хочуць праводзіць «па шляху Расеі»:
«Гэта спадчына савецкага мінулага вычарпала сябе як маральна, бо мае малагабарытныя і прахадныя пакоі, так і фізічна - укладанне фінансавых сродкаў у капрамонт немэтазгоднае», - адзначыла Сырамятнікава.