25 лютага 2025, aўторак, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі фіксуюць маштабную перадыслакацыю вайсковых эшалонаў

17
У Беларусі фіксуюць маштабную перадыслакацыю вайсковых эшалонаў

Што адбываецца?

Маштабную перадыслакацыю воінскіх эшалонаў фіксуюць у Супольніцтве чыгуначнікаў Беларусі.

«Паводле маштабаў гэта далёка ад таго, што адбывалася ў 2022 годзе. Але для Беларусі гэта маштабная перадыслакацыя: размова ідзе пра 16 эшалонаў, у кожным з якіх 2-3 вагоны. Але сітуацыя адрозніваецца ад той, якую мы назіралі ў 22-м: тады па тэрыторыі Беларусі ехалі расейскія вайсковыя эшалоны, цяпер гаворка толькі пра беларускія цягнікі», – сказалі «Еўрарадыё» ў Супольніцтве чыгуначнікаў Беларусі.

З 3 лютага 2025 года ў Беларусі ідзе праверка баявой гатоўнасці Узброеных сілаў Беларусі. У суполцы кажуць, што з канца лютага пачаўся яшчэ адзін этап адбору пасажырскіх вагонаў на замову Міністэрства абароны. Акрамя таго, Мінабароны падало заяўкі з просьбай вылучыць вагоны грузавога парку для перавозкі воінскай тэхнікі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках