25 лютага 2025, aўторак, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брытаніі музыкі выпусцілі нямы альбом

4
У Брытаніі музыкі выпусцілі нямы альбом

Так яны пратэстуюць супраць ШІ.

Альбом з гукам цішыні выйшаў у Брытаніі ў аўторак, піша BBC. Сярод ягоных стваральнікаў – музыкі Кейт Буш, гурт The Clash, Ханс Цымер, Білі Оўшэн і Дэн Сміт.

Усяго больш за тысячу брытанскіх артыстаў выступілі супраць ініцыятывы ўраду. Яна дазволіць кампаніям, якія працуюць у сферы ШІ, выкарыстоўваць музыку з інтэрнэту для навучання штучнага інтэлекту. Надалей ШІ будзе генераваць новы кантэнт, як быццам створаны чалавекам.

Самае галоўнае – адлічваць аўтарскія ганарары за выкарыстанне кампазіцый кампаніі-распрацоўнікі не павінны.

Таму музыкі запісалі нямую кружэлку з пасланнем: «Брытанскі ўрад не павінен легалізаваць крадзеж музыкі ў мэтах атрымання выгады кампаніямі, якія займаюцца штучным інтэлектам».

У альбоме 12 трэкаў. У кожным – запіс цішыні з пустых студый і канцэртных залаў. Такімі для сябе бачаць патэнцыйныя наступствы музыкі, калі ініцыятыву прымуць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках