26 лютага 2025, Серада, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт

У Беларусі падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт

Асобныя - адразу на 35 капеек.

У Беларусі ў сакавіку падаражэюць асобныя маркі цыгарэт. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства падаткаў і збораў (МПЗ).

У Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» у сакавіку на 35 капеек падаражэюць NZ CHARM Рэд і NZ CHARM Браўн - з 4,65 да 5 рублёў.

"Беларусьгандаль" павялічыць на 10 капеек кошт усіх цыгарэт CHAPMAN - да 7,8 рубля.

Астатнія імпарцёры і вытворцы цыгарэт, мяркуючы са звестак МПЗ, не маюць намеру ў наступным месяцы паднімаць кошт сваёй прадукцыі.

Нагадаем, са студзеня 2025 года ўлады падвысілі стаўкі акцызаў на цыгарэты як першай, так і другой цэнавай груп. Так, для першай яны выраслі са 106,88 да 119,59 рубля (павелічэнне на 11,9%), а для другой - са 155,85 да 163,64 рубля (павышэнне на 5%).

У 2024-м іх узнімалі на 11,8 і 6% адпаведна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках