26 лютага 2025, Серада, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы ЗША і Расеі пераносяць з Эр-Рыяда?

1
Перамовы ЗША і Расеі пераносяць з Эр-Рыяда?

Новая сустрэча можа адбыцца ўжо заўтра.

У Расеі абвясцілі аб правядзенні новай сустрэчы з прадстаўнікамі Злучаных Штатаў. Як заявіў міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, яна адбудзецца ўжо заўтра, 27 лютага, у Стамбуле.

"РФ і ЗША 27 лютага правядуць у Стамбуле сустрэчу аб працы пасольстваў дзвюх краін", — заявіў Лаўроў.

Паводле ягоных слоў, сустрэча будзе прысвечаная ліквідацыі перашкод працы дыпламатычных прадстаўніцтваў ЗША і Расеі.

"Я думаю, па выніках сустрэчы будзе зразумела, наколькі мы можам рухацца хутка і эфектыўна", - сказаў Лаўроў.

Пры гэтым, як паведамляе расейскае інфармагенцтва ТАСС, міністр замежных спраў Турцыі Хакан Фідан пацвердзіў гатоўнасць яго краіны "арганізаваць мірныя перамовы старон канфлікту ва Украіне".

Фідан таксама заявіў, што бакі, якія ўдзельнічаюць у кантактах аб Украіне, згодныя з неабходнасцю ўстанаўлення рэжыму спынення агню.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках