Дэфіцыт працоўных надумалі закрыць падлеткамі?
8- 26.02.2025, 14:35
- 3,006

Беларусы, якім не споўнілася 18 гадоў, атрымалі доступ да 160 працоўных прафесій.
У беларускіх падлеткаў з'явіцца значна больш магчымасцяў паспрабаваць свае сілы ў працы, якая спадабалася. Мінпрацы падрыхтавала новую рэдакцыю пераліку работ, на якіх забароненая праца непаўналетніх.
Новы дакумент адкрывае для падлеткаў, якім яшчэ не споўнілася 18 гадоў, доступ да больш як 160 рабочых прафесій.
Падлеткі змогуць паспрабаваць свае сілы ў вытворчасці прадуктаў харчавання (кулінар, кандытар, кухар), паліграфічнай вытворчасці (карэктар, аператар электроннага набору і вёрсткі, аператар электроннага колерадзялення, друкар), вытворчасці шкла і шкловырабаў (камплектоўшчык шкла і шкловырабаў, разметчык, ілюстратар па шкле, фотадрукар на ім), цэлюлозна-папяровай вытворчасці і іншых.
Таксама ў Мінпрацы плануюць пашырыць спіс лёгкіх работ, на якія можна ўладкаваць падлеткаў ва ўзросце з 14 да 16 гадоў.