УСУ вызвалілі Котліна пад Пакроўскам, адкінуўшы войска РФ на 2 км
1- 26.02.2025, 15:27
- 2,976

Сталі вядомы новыя падрабязнасці паспяховай аперацыі.
УСУ працягваюць паспяховы контрнаступ на Усходнім кірунку. Вайскоўцы 25-й паветрана-дэсантнай Січаслаўскай брыгады выбілі акупантаў з вёскі Котліна пад Пакроўскам і ўзялі населены пункт пад поўны кантроль, паведамілі ў прэс-службе брыгады, апублікаваўшы відэа аперацыі.
Кантроль над гэтым сялом крытычна важны, бо захоп Котліна дазволіў бы расейскім войскам выйсці на стратэгічна значную трасу Пакроўск-Дняпро, якая забяспечвае лагістыку ўкраінскага войска.
Разумеючы гэта, супраціўнік сцягнуў значныя сілы і спрабаваў утрымаць населены пункт любой цаной.
“Акупанты назапашвалі ў Котліна пяхоту, рыхтуючыся да наступу на Пакроўскім кірунку. Наша задача была не толькі спыніць іх, але і выбіць з пазіцый”, - распавялі ў 25-й брыгадзе.

Дэталі аперацыі
Штурмавыя дзеянні вяліся ўдзень і ўночы з выкарыстаннем танкаў, артылерыі і беспілотнікаў. Падчас зачысткі ў разбураных дамах украінскія вайскоўцы выяўлялі і бралі ў палон расейскіх салдат.
Падраздзяленні 425-га асобнага штурмавага палка “Скала” адыгралі ключавую ролю ў зачыстцы варожых траншэй і знішчэнні штурмавых груп супраціўніка. Дзякуючы дакладна спланаванай аперацыі ўкраінская пяхота змагла хутка рушыць наперад, замацавацца на новых рубяжах і ліквідаваць пагрозу прарыву на гэтым алдцінку фронту.
Значэнне перамогі:
- вызваленне Котліна сарвала планы Расеі аб наступе ў кірунку Пакроўска;
- УСУ ўмацавалі кантроль над важнай транспартнай артэрыяй;
- акупанты страцілі важны апорны пункт, які яны спрабавалі ўтрымліваць з пачатку зімы.
У канцы студзеня байцы 425-га палка "Скала" пачалі зачыстку траншэй вакол Котліна, што стала падрыхтоўкай да больш маштабнага штурму.
У лютым штурмавыя групы паспяхова знішчылі расейскія пазіцыі на поўдзень ад чыгуначнай лініі.
Украінскае войска працягвае ўзмацняць абарону на гэтым кірунку, не дазваляючы суперніку разгарнуць новыя напады.
Камандаванне УСУ адзначае, што каардынацыя паміж падраздзяленнямі дэсантнікаў, пяхоты і артылерыі стала ключавым чыннікам поспеху.
Аперацыя вызвалення Котліна паказвае, што ўкраінскае войска не толькі трымае абарону, але і паспяхова контратакуе, вяртаючы пад кантроль важныя населеныя пункты.