Начная атака на НПЗ і марскі порт у Краснадарскім краі была аперацыяй ГУВ
4- 26.02.2025, 15:54
- 3,794

Украінскія выведчыкі раскрылі падрабязнасці.
Уночы 26 лютага ГУВ разам з іншымі падраздзяленнямі Сіл абароны Украіны нанесла ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе (НПЗ) і марскім порце ў горадзе Туапс Краснадарскага краю Расеі.
Пра гэта РБК-Украіна распавялі крыніцы ў выведцы.
У выніку атакі на НПЗ прагучала не менш як 40 выбухаў, узнік пажар і было пашкоджана нафтаперапрацоўчае абсталяванне.
Улады Расеі ўжо прызналі атаку на Туапсэ, а відавочцы тым часам публікуюць у інтэрнэце фота і відэа з наступствамі знішчэння і сцвярджаюць аб нападзе на мясцовы марскі порт.
Як растлумачылі крыніцы, комплекс пашкоджаных аб'ектаў адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні вайсковай лагістыкі акупацыйнага войска. Пры гэтым нафтаналіўны тэрмінал у Туапсэ з'яўляецца адным з найбуйнейшых у Расеі, а порт - адным з ключавых сярод грузавых партоў у Чорным моры. Апошні звязаны з чыгуначнай сеткай, што дазваляе транспартаваць грузы з цэнтральных і паўднёвых рэгіёнаў Расеі.