УСУ знішчылі бранятэхніку расейцаў на Краматорскім кірунку
- 26.02.2025, 16:09
- 1,432

Мінус тры танкі, бензавоз і грузавік з боекамплектам акупантаў.
На Краматорскім кірунку ўкраінскія аператары FPV-дронаў камендатуры хуткага рэагавання "Фенікс" брыгады "Помста" працягваюць паспяхова нішчыць варожыя пазіцыі і тэхніку, піша Telegram-канал аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў (АСУВ) "Хорціца".
На працягу тыдня байцы знішчылі тры танкі, гармату, вайсковы грузавік з боекамплектам, бензавоз, сем адзінак аўтатранспарту, рэтранслятар і мотаблок. Таксама ў паветры быў абясшкоджаны варожы квадракоптар Mavic.