У Менску за пазыкі прадаюць частку гандлёвага цэнтра на Нямізе
2- 26.02.2025, 17:07
- 2,910

Пачатковы кошт аб'екта – 2,1 млн рублёў.
У Менску за пазыкі прадаецца памяшканне, у якім раней быў ГЦ «Пасаж на Нямізе». Памяшканне выстаўлена на пляцоўцы продажу маёмасці «БелЮрЗабеспячэнне», паведамляе Realt.
Аўкцыён прызначаны на 18 сакавіка. Пачатковы кошт аб'екта – 2,1 млн рублёў.
Памяшканне агульнай плошчай 656 "квадратаў" размешчанае на другім паверсе гандлёвага цэнтра на Нямізе. Гандлёвы цэнтр "Пасаж на Нямізе" адкрыўся тут у "нулявых" гадах. Цяпер ён не працуе. Раней у суседстве з ГЦ працавала крама, сэканд-хэнд і іншыя гандлёвыя пункты.
Плошчы прадаюць за пазыкі ўласніка - кампаніі «Інтерэкон-Н». Праўда на аб'ект накладзены трохі абцяжарання, у тым ліку іпатэка, арышт, забарона на здзяйсненне рэгістрацыйных дзеянняў судовага выканаўцы.