Электронны лісток непрацаздольнасці плануюць увесці ў Беларусі да канца года
10- 26.02.2025, 17:42
- 1,326

Ён створаны для таго, каб спыніць падробкі папяровых дакументаў.
Электронны лісток непрацаздольгнасці плануюць увесці ў Беларусі да канца 2025 года. Пра гэта заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка. Паводле яе слоў, праект рэалізуюць на электроннай пляцоўцы Міністэрства аховы здароўя.
Пра тое, што ў Беларусі могуць увесці электронны лісток непрацаздольнасці, стала вядома на пачатку мінулага года. Падкрэслівалася, што новаўвядзенне трэба, "каб падмацаваць сацыяльныя правы грамадзян", а таксама зменшыць памылкі працадаўцаў, аблегчыць працу пры прызначэнні і выплаце дапамог у часовай непрацаздольнасці. Электронны лісток непрацаздольнасці мусіць дапамагчы спыніць падробкі, якія сустракаліся ў папяровых дакументах.