26 лютага 2025, Серада, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хоць сам сабе свідруй»

15
«Хоць сам сабе свідруй»

Мянчук абурыўся коштам стаматалогіі.

Карыстальнік з мянушкай a.hurynovich падзяліўся ў Threads, як яму складана патрапіць да стаматолага ў Менску. Паводле ягоных слоў, запісацца ў дзяржаўную клініку было нерэальна - "усюды чарга мінімум на месяц". У выніку ён пайшоў у прыватную, але там яго чакаў сюрпрыз, піша Citydog.

Мянчук расказаў, што ў яго разбалеўся зуб і да таго ж яшчэ чатыры трэба палячыць. Спачатку ён паспрабаваў запісацца ў дзяржаўную стаматалогію, але ўсе найбліжэйшыя даты былі занятыя. "Усюды чарга мінімум на месяц, хоць сам сабе свідруй", – напісаў ён.

Тады ён надумаў звярнуцца ў прыватную клініку, спадзеючыся хутчэй даць рады праблеме. Але замест лячэння яму зрабілі толькі чыстку - а на выхадзе ўручылі чэк на 230 руб. «Пры тым, што нават зубы не палячылі!» – абурыўся мужчына.

Мянчук пытаецца, чаму стаматалагічныя паслугі ў горадзе такія дарагія. Паводле ягоных слоў, лячэнне зубоў стала сапраўднай раскошай, а кошты ў прыватных клініках параўнальныя з коштам арэнды жылля.

У каментарах да допісу шматлікія карыстальнікі пагадзіліся з ім, але былі і тыя, хто мяркуе, што «у нас з дзяржаўнай медыцынай усё добра. Проста трэба ведаць клінікі і лекараў».

«Пломбы ў прыватнай ад 100 з нечым рублёў. Але да добрага лекара рэальна запіс на месяц наперад», - напісала Юлія.

«Адкуль такое здзіўленне? Да добрага лекара ў рэаліях цяперашняй Беларусі будзе сапраўды складана патрапіць. Плюс, вядома ж, дорага, калі хочаце да добрага спецыяліста, якому можна давяраць. Я да свайго стаматолага хаджу два разы на год і запісваюся за месяц-паўтара, затое зубы заўсёды ў парадку, бо адразу лячу. Але як быццам у вас ужо набралася прыстойна зубоў і вы зацягнулі з запісам», – падзялілася меркаваннем карыстальніца з мянушкай aloye_vera.

«Кошт у дзяржаўных плюс-мінус аднолькавы з прыватным. 150+ руб., калі выдаліць нерв. Запламбаваць канал яшчэ 150 руб.», - напісаў Юры.

«Лухта. У Койданаве і платна чэргі на пару месяцаў. Забалеў зуб і не ведаеш, што рабіць. Бясплатна ў паліклініцы лечаць без анестэзіі. У Менску хоць можна купіць і ўколюць», - мяркуе Настасся.

«Я лячу вельмі дорага, і ад "добрага" лекара там толькі слова. І так, запісацца немагчыма. Абышла ўсе прыстойныя стаматалогіі раёна, усюды стаўленне прыкладна такое: спачатку ветлівасць - завабіць у гэтую сетку, прычым кошт паказаны "прыблізна" (можаце ў канцы памножыць на 2), а далей, нават калі вас не задавальняе працэс, ужо немагчыма з'ехаць, бо лячэнне пачатае. Кожны раз адчуваю, што яны не дапамагчы хочуць, а больш грошай выцягнуць», – падзялілася досведам Ксенія.

«Лячыце ў паліклініцы бясплатнай. Я так раблю, і ўсё добра. Нічога дрэннага са мной, цьфу-цьфу, не зрабілі. Праўда, чыстку ў бясплатнай наўрад ды зробяць, а карыес ліквідаваць - могуць», - параіла Ганна.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках