26 лютага 2025, Серада, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ падбілі два расейскія аэрадромы ў Крыме і НПЗ у Туапсэ

4
УСУ падбілі два расейскія аэрадромы ў Крыме і НПЗ у Туапсэ

СПА не выратавала.

Уночы 26 лютага УСУ нанеслі ўдары па шэрагу стратэгічных аб'ектаў на часова акупаваных тэрыторыях Крыма і ў Краснадарскім краі РФ. Адным з асноўных аб'ектаў удару сталі ваенныя аэрадромы Сакі і Кача, а таксама Туапсінскі нафтаперапрацоўчы завод.

Гэтыя аб'екты актыўна выкарыстоўваўся для забеспячэння патрэб расейскага войска. Пра гэта паведамілі ў Генеральным штабе УСУ.

«Падраздзяленні Сіл беспілотных сістэм Узброеных Сіл Украіны, Галоўнай управы выведкі, ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі Сіл абароны, у ноч на 26 лютага 2025 года нанеслі ўдары па шэрагу стратэгічных аб'ектаў расейскіх захопнікаў у Краснадарскім краі Расеі і на часова акупаванай тэрыторыі ўкраінскага Крыма.

Туапсінскі НПЗ, які перапрацоўвае 12 млн тон нафты на год, з'яўляецца важным элементам эканамічнай інфраструктуры РФ, у тым ліку ў пастаўках нафтапрадуктаў для вайсковых патрэб. Паводле інфармацыі, у раёне завода зафіксавана блізу 40 выбухаў, што сведчыць аб сур'ёзных пашкоджаннях інфраструктуры.

Удары па вайсковых і стратэгічных аб'ектах, задзейнічаных у забеспячэнні ўзброенай агрэсіі Расеі супраць Украіны, будуць працягвацца», - запэўнілі ў Генштабе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках