Дональд Туск: Еўропа павінна супрацьстаяць капітуляцыі Украіны
4- 26.02.2025, 19:02
- 2,700

Прэм'ер Польшчы заклікаў праявіць салідарнасць і знайсці добры спосаб пакласці канец вайне.
Еўрапейскія лідары павінны супрацьстаяць капітуляцыі Украіны, заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск напярэдадні віртуальнай сустрэчы лідараў Еўразвязу паводле вынікаў перамоваў французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона і ягонага амерыканскага калегі Дональда Трампа.
«Мы не можам пагадзіцца з капітуляцыяй Украіны перад <...> патрабаваннямі Расеі, у тым ліку тэрытарыяльнымі. <...> Аб'яднаўшыся і праявіўшы салідарнасць, мы знойдзем добры спосаб пакласці канец гэтай вайне», – сказаў Туск у відэа, апублікаваным у X.