Зяленскі: Украіна гатовая плаціць за новую дапамогу ЗША, але не за мінулую
11- 26.02.2025, 19:22
- 4,564

У пагадненні пра карысныя выкапні няма пункта пра запазычанасць за зробленую ваенную дапамогу.
У пагадненні Украіны і ЗША датычна рэсурсаў няма патрабаванняў пра кампенсацыю ваеннай дапамогі, заявіў журналістам украінскі лідар Уладзімір Зяленскі.
«У дамове пра карысныя выкапні няма ні $500 млрд завінавачанасці, ні $350 [млрд], ні $100 [млрд]. Гэта было б несправядліва ў дачыненні да нас», – сказаў ён (цытата паводле УНІАН).
Паводле словаў прэзідэнта Украіны, ён не пагадзіўся б і на кампенсацыю «10 цэнтаў». «Пытанне не ў тым, што мы не ўдзячныя. Мы ўдзячныя. Калі ў наступнай дамове будзе ўмова, што новая дапамога не будзе бясплатнай, я не буду гуляць. Скажуць што – мы будзем вяртаць», – удакладніў ён.