Большасць украінцаў выступаюць за ўступленне ў ЕЗ і NATO
16- 26.02.2025, 19:53
- 2,420

Апытанне.
Большасць апытаных украінцаў выступаюць за ўступленне дзяржавы ў Еўрапейскі Звяз і NATO.
Пра гэта гаворыцца ў апытанні Socis за люты 2025 года, якое ёсць у распараджэнні NV.
68.1% прагаласавалі б за ўступленне Украіны ў ЕЗ на адпаведным рэферэндуме, а 21% – супраць.

Уступленне Украіны ў NATO падтрымліваюць 65,5% рэспандэнтаў. Выступаюць супраць 22.09%.
Апытанне праводзілася 3–9 лютага 2025 года метадам асабістага інтэрв'ю (face to face) з выкарыстаннем планшэтаў (CAPI). Усяго было апытана 2000 чалавек.