УСУ знішчылі шэсць ББМ і два танкі на Купянскім кірунку
- 26.02.2025, 20:07
- 1,214

Таксама ўкраінскія воіны ліквідавалі 35 акупантаў.
Байцы 8-га палка Сілаў спецыяльных аперацый на Купянскім кірунку нанеслі сакрушальны ўдар па варожых цэлях. У выніку працы было знішчана: 6 баявых браняваных машынаў, 2 танкі, сродкі сувязі. Акрамя таго, воіны ліквідавалі 35 акупантаў, яшчэ 5 – параненыя.
Адпаведнае відэа апублікаванае ў тэлеграм-канале Сілаў спецыяльных аперацый.