27 лютага 2025, Чацвер, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі правёў «вельмі важнае» паседжанне Стаўкі

1
Зяленскі правёў «вельмі важнае» паседжанне Стаўкі

Што абмяркоўвалі.

У сераду, 26 лютага, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў чарговае паседжанне Стаўкі вярхоўнага галоўнага камандзіра. На Стаўцы былі разгледжаныя пытанні аналагаў тых сістэмаў супрацьпаветранай абароны, якіх ёсць дэфіцыт ва Украіне, паведаміў прэзідэнт на прэс-канферэнцыі.

«Я праводзіў вельмі важную Стаўку. У нас сёння была сур'ёзная ваенная стаўка, бо ёсць шмат розных выклікаў. І што б ні было, якія б стасункі ў нас з партнёрамі ні былі, але сістэмы супрацьпаветранай абароны, дроны, сістэмы радыёэлектроннай барацьбы, ракеты, барацьба з імі і вытворчасць сваіх – гэта таксама сур'ёзная тэматыка», – заявіў прэзідэнт Украіны.

Паводле ягоных словаў, сёння быў праведзены рэальны аналіз глыбокіх удараў па тэрыторыі РФ, дронаў, іх вытворчасці. Зяленскі дадаў, што ў краінаў-партнёрак «ёсць разуменне, што мы ад іх чакаем, з кім глыбей будзем працаваць».

«Маем шырокую мапу да таго, што трэба зрабіць, і тое, што ў нас ёсць. І я задаволены сённяшняй стаўкай», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках