Трамп: Я не буду даваць шмат гарантый бяспекі Украіне
28- 26.02.2025, 21:07
- 5,696

Паводле ягоных словаў, гэта будзе рабіць Еўропа.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не будзе даваць Украіне «шмат» гарантый бяспекі. Паводле ягоных словаў, гэта будзе рабіць Еўропа, паколькі яна – суседка.
«Я не буду даваць шмат гарантыяў бяспекі [Украіне], гэта будзе рабіць Еўропа, таму што гэта іх суседка. Але мы пераканаемся, каб усё прайшло добра», – сказаў Трамп у сераду, 26 лютага, на першым паседжанні кабінета міністраў.
Ён дадаў, што ЗША будуць супрацоўнічаць з Украінай «з гледзішча рэдказямельных металаў».
«Нам вельмі патрэбныя рэдказямельныя элементы, яны [Украіна] маюць вялікія запасы», – сказаў Трамп.
Ён дадаў, што ўважае гэта за «выдатнае пагадненне» для Украіны.
«Мы будзем там працаваць, на зямлі, і гэта свайго кшталту з'яўляецца аўтаматычнай гарантыяй, таму што ніхто не будзе нападаць на нашых людзей, калі мы там», – заявіў прэзідэнт ЗША.
Ён мяркуе, што пагадненне аб спыненні агню ўжо блізкае.
«Мы збіраемся заключыць пагадненне з Расеяй і Украінай, каб перастаць забіваць людзей», – сказаў ён журналістам.