Трамп: Пастараемся, каб Украіна вярнула сабе як мага больш тэрыторый
30- 26.02.2025, 21:39
- 11,306

Паводле ягоных словаў, улады ЗША хочуць заключыць «самую лепшую» мірную ўгоду.
ЗША прыкладуць намаганні, каб Украіна вярнула сабе як мага больш акупаваных Расеяй тэрыторый. Неабходна заключыць самую лепшую ўгоду.
Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трам заявіў падчас сустрэчы з чальцамі ўраду ў Белым доме.
Паводле ягоных словаў, улады ЗША хочуць заключыць «самую лепшую» мірную ўгоду, з якой будуць згодныя як Расея, так і Украіна.
«Мы пастараемся, каб Украіна атрымала як мага больш, каб яна вярнула сабе як мага больш (тэрыторый – рэд.). Мы будзем старацца дамагчыся міру, але гэта яшчэ не гарантавана», – удакладніў Трамп.
Прэзідэнт ЗША таксама не выключыў, што яму не ўдасца пакласці канец вайне Расеі супраць Украіны.