27 лютага 2025, Чацвер, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магчымы будучы канцлер нямеччыны Мэрц сустрэўся з Макронам

1
Магчымы будучы канцлер нямеччыны Мэрц сустрэўся з Макронам

Палітык заявіў, што дзве краіны "могуць дасягнуць вялікіх рэчаў для Еўропы".

Фрыдрых Мэрц (Friedrich Merz) - кандыдат у канцлеры ФРГ ад блока ХДУ/ХСУ, які перамог на датэрміновых выбарах у бундэстаг, - у сераду, 26 лютага, сустрэўся ў Парыжы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, паведамляе «Нямецкая хваля».

У сваім мікраблогу X Мерц выклаў фатаграфію, якая паказвае яго і Макрона са спіны, прычым прэзідэнт Францыі па-сяброўску паляпвае яго па плячы. «Дарагі Эмануэль Макрон, шчыры дзякуй за тваё сяброўства і твой давер да нямецка-французскіх дачыненняз. Разам нашыя краіны могуць дасягнуць вялікіх рэчаў для Еўропы», - напісаў кансерватыўны палітык на нямецкай і французскай мовах.

Пасля гутаркі ў Елісейскім палацы паміж Мэрцам і Макронам, якая доўжылася тры гадзіны, абодва палітыкі "прадэманстравалі волю да таго, каб пачаць новы раздзел у нямецка-французскіх стасунках", цытуе заяву блока ХДУ/ХСУ у сувязі з гэтым агенцтва dpa. У ім гаворыцца, што "перамовы прайшлі ў выключна прыязнай атмасферы, што была дасягнута вялікая згода ў шэрагу тэм і знойдзена мноства адпраўных кропак для супольных ініцыятыў".

Дадатковых падрабязнасцяў сустрэчы да моманту публікацыі не паведамлялася. Французскі бок яе пакуль не каментаваў.

Магчымыя тэмы гутаркі Мэрца і Макрона

Агенцтва dpa мяркуе, што адной з тэм гутаркі Макрона і Мэрца магла быць еўрапейская абарона. 24 лютага Дональд Трамп прыняў Макрона ў Белым доме. Падчас размовы двух лідараў прэзідэнт Францыі даў зразумець, што ўважае за неабходнае больш актыўна прыцягваць ЕЗ да перамоў аб заканчэнні вайны ва Украіне.

6 сакавіка павінен адбыцца нечарговы саміт ЕЗ, на якім плануецца абмеркаваць меры далейшай падтрымкі Украіны, а таксама меры для ўмацавання абараназдольнасці Еўразвязу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках