27 лютага 2025, Чацвер, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Калодзішчах пад Менскам загарэўся склад «Еўраопта»

5
У Калодзішчах пад Менскам загарэўся склад «Еўраопта»

Паведамленне аб пажары перадала сістэма «Маланка».

Раніцай 27 лютага ў аграгарадку Калодзішчы Менскага раёна гарэў склад крамы «Еўраопт», паведамілі ў МНС.

Паведамленне аб пажары на складзе перадала сістэма «Маланка».

Агонь неўзабаве патушылі, на месцы працавалі чатыры адзінкі тэхнікі МНС.

На момант пачатку пажару крама была зачыненая, людзей унутры не было. Пацярпелых няма. Прычына інцыдэнту высвятляецца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках