«Яму прапаноўвалі $1,5 мільёна»
14- 27.02.2025, 11:37
- 16,910

У менскім двары паказалі «барацьбу аднаго супраць усіх».
У TikTok апублікавалі ролік, у якім паказалі «барацьбу» «аднаго супраць усіх» у цэнтры Менска. Гаворка пра дамы: новыя гмахі акружылі прыватны дом. У каментарах карыстальнікі сталі дзяліцца чуткамі пра гаспадара нерухомасці. Згодна адной з перададзеных легенд, «яму прапаноўвалі 1,5 $ млн» за руйнаванне дома, піша «Тэлеграф».
На відэа заўважна, што гэта двухпавярховы дом з дахам (і гарышчам, магчыма), а таксама прыбудовай. «Адзін супраць усіх», - напісалі на апублікаваных кадрах.
У каментарах удакладнілі, што дом размешчаны на вуліцы Тургенева ў сталіцы, недалёка ад парка Дружбы народаў.
«Спрэчная сітуацыя. Калі верыць легендзе, то яму прапаноўвалі $1,5 млн, ён адмовіўся і папрасіў удвая больш», - падзяліўся адзін каментатар.
Іншы проста сказаў, што «ўладальніку да апошняга прапаноўвалі вельмі добрыя грошы» без удакладнення, колькі менавіта.
«Чалавек усё жыццё будаваў, жыло не адно пакаленне, і тут трэба аддаць пад экскаватар. На жаль, рана ці позна даціснуць чалавека ўмовамі», - мяркуе карыстальнік TikTok.
Іншая каментатарка паскардзілася, што на месцы гэтага дома нібыта «павінен быў быць паркінг». «А ўладальнікі дома пры чым тут, што нехта разлічваў там на яго пляц?» - адказалі ёй.
Нехта ж думаў, што гэта «гісторыя пра людскую прагнасць». «Мог узяць 1, 5 [млн даляраў], купіць шыкоўны дом + пару кватэр на рэшту. Жыў бы ў доме, кватэркі здаваў, але надумаў пайсці на прынцып і моцна страціў», - напісаў карыстальнік TikTok.
З ім не пагадзіліся: «Ён, можа, у «свой час» усё да апошняй капейкі ўкладваў у гэты дом, адкуль нам ведаць абставіны і прычыны такога ўчынку. А цяпер так, і ўявіць страшна, як яму там жывецца».
Яшчэ адзін карыстальнік надумаў проста пажартаваць, не каментуючы пастанову гаспадара дома: «Зручна, калі ён будзе мяса на грылі пячы, з гаўбца крычыце яму «Пераварочвай, каб не падгарэла».
@veronik_a2610 Как-то так #один #вполе #воин ♬ BadMan - so slow