27 лютага 2025, Чацвер, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотны самалёт УСУ ўначы скінуў на акупантаў магутную авіябомбу

3
Беспілотны самалёт УСУ ўначы скінуў на акупантаў магутную авіябомбу

З’явілася відэа.

Украінскія вайскоўцы пашырылі тактыку выкарыстання беспілотных лятальных апаратаў на фронце. Цяпер удары па расейскіх пазіцыях наносяць лёгкаматорныя самалёты, пераабсталяваныя ў беспілотныя бамбавікі, піша dialog.ua.

Адзін з такіх налётаў зафіксавалі расейскія вайскоўцы.

На кадрах, знятых з цеплавізійнага прыцэла расейскага вайскоўца, відаць, як беспілотнік на малой вышыні перасякае лінію фронту і скідае авіябомбу на пазіцыі расейскіх акупантаў.

Раздаецца магутны выбух, пасля чаго самалёт паспяхова пакідае зону паражэння, нягледзячы на спробы збіць яго са стралковай зброі.

Лятальныя апараты выкарыстоўваюць малую вышыню для абыходу расейскіх радараў, што робіць іх складанай цэллю для СПА.

У той жа час яны застаюцца ўразлівымі для зенітнай артылерыі. Аднак, як бачна на відэа, у гэтым выпадку расейскія вайскоўцы не змаглі спыніць удар.

Як Украіна выкарыстоўвае беспілотныя самалёты

Украіна ўжо даўно выкарыстоўвае беспілотныя самалёты для ўдараў па стратэгічных аб'ектах у глыбіні расейскай тэрыторыі.

Раней выкарыстоўваліся робаты-камікадзэ, аднак цяпер УСУ перайшлі да шматразовых бамбавікоў, здольных выконваць начныя вылеты.

У канцы студзеня такі самалёт скінуў 250-кілаграмовую авіябомбу на нафтаперапампоўваючую станцыю «Новазыбкаў» у Бранскай вобласці. Акрамя таго, беспілотнікі ўжываюць і лягчэйшыя боепрыпасы, такія як «АФАБ-100-120».

Для навядзення яны абсталяваныя оптыкаэлектроннай станцыяй з дзённым і начным каналам назірання. Аператарамі такіх самалётаў з'яўляюцца ўкраінскі 14-ы полк Сіл беспілотных сістэм, які спецыялізуецца на глыбінных ударах па тэрыторыі Расеі.

Для пераабсталявання ў беспілотныя бамбавікі УСУ задзейнічаюць E-300 SkyRanger і A-22 Foxbat.

Адзін з такіх апаратаў у версіі камікадзэ раней атакаваў расейскі вайсковы тэхнапарк «Алабуга» на адлегласці 1200 км ад Украіны. Таксама гэтыя самалёты выкарыстоўваліся пры ўдарах па нафтаперапрацоўчым заводзе «Крышталь» у Энгельсе, які знаходзіцца ў 700 км ад мяжы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках