27 лютага 2025, Чацвер, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец кінуў гранату ў будынак урада Самарскай вобласці

Расеец кінуў гранату ў будынак урада Самарскай вобласці

Матывам учынку стала незадаволенасць уладай.

Раніцай 27 лютага ля будынка ўрада Самарскай вобласці Расеі адбыўся выбух — мужчына кінуў на ганак выбуховую прыладу, як мяркуецца, ручную гранату. У выніку інцыдэнту была пашкоджаная тратуарная плітка, але абышлося без ахвяр і пацярпелых, паведаміў губернатар рэгіёну Вячаслаў Фядорышчаў у сваім тэлеграм-канале, піша The Moscow Times.

«На месцы працавалі аператыўныя службы. Устанаўліваюцца акалічнасці здарэння. Мужчыну затрымалі. Мэта пакуль незразумелая. Запалохаць? Не атрымаецца», - заявіў кіраўнік вобласці.

Паводле інфармацыі Shot, зламыснікам выявіўся мясцовы жыхар. На яго распачалі крымінальную справу паводле артыкула аб тэракце. Падчас учынення злачынства мужчына быў п'яны, піша канал. Як сцвярджае сам затрыманы, гранату ён знайшоў. Паводле інфармацыі «112», да будынка ўрада падазраванага прывёз яго сын, а матывам учынку стала незадаволенасць уладай, пра што самарац заявіў падчас допыту.

РІА «Новости» ўдакладняюць, што следчыя дзеянні вядуцца і ў дачыненні да сына затрыманага.

Інцыдэнт адбыўся на фоне нядаўніх заяў Вячаслава Фядорышчава аб карупцыі ў расейскім футболе. У канцы лістапада, выступаючы на пасяджэнні камісіі Дзяржсавета, губернатар заявіў, што футбольны клуб «Крылы Саветаў» завінаваціўся 36 млн рублёў «злачынцам, якія займаюцца карупцыяй у судзейскім корпусе расейскага футбола». Паводле яго слоў, карупцыйны рынак у расейскім футболе ацэньваецца прыкладна на 500 млн рублёў і можа закранаць блізу дзесяці каманд вышэйшага дывізіёна. Пасля гэтага Фядорышчаву, як сцвярджае ён сам, сталі паступаць пагрозы.

Выказванні губернатара выклікалі жорсткую рэакцыю з боку клубаў Расейскай прэм'ер-лігі (РПЛ), якія запатрабавалі ад чыноўніка прадставіць довады карупцыйных схем. У адказ Фядорышчаў выказаў расчараванне пазіцыяй лігі і растлумачыў, што ў рамках следства не можа выдаваць канкрэтныя факты, якія пацвярджаюць яго словы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках