Пяць тысяч беларусаў прызвалі з запасу
9- 27.02.2025, 17:50
- 6,052

Праходзіць праверка боегатоўнасці.
У Беларусі з запасу набралі амаль пяць тысяч чалавек у рамках праверкі боегатоўнасці, паведаміў міністр абароны Віктар Хрэнін падчас наведвання 230-га агульнавайсковага палігона, дзе праводзяцца заняткі з вайсковаабавязанымі, расказалі ў Мінабароны.
Ён паведаміў, што ўжо «адна з воінскіх часцей падыходзіць да этапу заканчэння зладжвання» — здзейсніла марш і выйшла на палігон.