28 лютага 2025, Пятніца, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАК прыняў адстаўку Томаса Баха з пасады сябра арганізацыі

3
МАК прыняў адстаўку Томаса Баха з пасады сябра арганізацыі
ТОМАС БАХ

Ён часта сустракаўся з Лукашэнкам.

Выканальная рада Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) прыняла адстаўку прэзідэнта МАК Томаса Баха з пасады чальца арганізацыі. Пра гэта паведамляецца на сайце МАК.

Адстаўка пачне дзеянне пасля 23 чэрвеня, калі адбудзецца перадача паўнамоцтваў новаму прэзідэнту МАК.

Выбары новага кіраўніка МАК пройдуць 20 сакавіка ў рамках 144-й сесіі арганізацыі ў Грэцыі, на гэтую пасаду прэтэндуюць сем кандыдатаў.

Бах у жніўні 2024 года абвясціў, што не будзе пераабірацца на новы тэрмін.

Баху 71 год, ён з'яўляецца чальцом МАК з 1991-га, ён узначаліў арганізацыю ў 2013 годзе на восем гадоў, а потым застаўся на пасадзе на новы чатырохгадовы тэрмін. Ён з'яўляецца чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў 1976 года ў камандным турніры рапірыстаў.

Томас Бах неаднаразова прыязджаў у Менск і сустракаўся з дыктатарам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках