Трамп папярэдзіў, што вайна ва Украіне можа ніколі не закончыцца
7- 7,176

Шмат дзіўных рэчаў адбываецца з угодамі.
ЗША "старанна працуюць" над урэгуляваннем вайсковага канфлікту ва Украіне, але вайна ніколі не скончыцца, калі мірнае пагадненне не будзе ўкладзенае найбліжэйшым часам, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
“Я меў тэлефонныя перамовы з [прэзідэнтам РФ Уладзімірам] Пуціным і [прэзідэнтам Украіны Уладзімірам] Зяленскім. І наша каманда размаўляла з генеральным сакратаром NАТO, каб спыніць гэтую вайну. Я думаю, у нас добры прагрэс, мы рухаемся ў правільным кірунку. Я думаю, ці гэта укладанне мірнага пагаднення адбудзецца вельмі хутка, ці гэта не адбудзецца ніколі”, - сказаў Трамп.
Паводле ягоных слоў, крокам да шляху да мірнага пагаднення павінна стаць спыненне агню. Пры гэтым Трамп выказаў упэўненасць, што Пуцін не будзе парушаць дамоўленасці аб Украіне. “Думаю, ён будзе выконваць тое, што паабяцае”, - сказаў Трамп. У сувязі з гэтым ён выключыў, што пасля ўрэгулявання канфлікту баявыя дзеянні адновяцца. Кіраўнік Белага дома паабяцаў працягнуць “прасоўванне да міру” на сустрэчы з украінскім лідарам Зяленскім 28 лютага, з якім ён мае намер падпісаць пагадненне аб прыродных рэсурсах.
Напярэдадні Трамп паабяцаў падчас перамоў аб Украіне дамагацца, каб Кіеў вярнуў сабе “як мага больш” акупаваных расейскім войскам тэрыторый. Ён падкрэсліў, што Пуціну давядзецца пайсці на саступкі, але не ўдакладніў, на якія менавіта. У той жа час Трамп прызнаўся, што не можа гарантаваць укладанне мірнай дамовы паміж Кіевам і Масквой, паколькі "шмат дзіўных рэчаў адбываецца з угодамі".